Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прэзентацыя кулінарнай кнігі

01.03.2019

Новыя кнігі ў бібліятэцы – гэта заўсёды маленькае свята! Валожынская дзіцячая бібліятэка запрашае сваіх чытачоў за кнігамі розных жанраў – кніжкі для самых маленькіх, казкі, прыгоды, фантастыка, ваенныя тайны, энцыклапедыі.

28 лютага адбылася не зусім звыклая прэзентацыя кулінарнай кнігі Іааны Фургаліньскай " Польская кухня. Адчуй смак традыцый: Зірні.Згатуй.З’еш”". Гэтая кніга змяшчае найбольш папулярныя рэцэпты польскай традыцыйнай кухні. Яны пададзены арыгінальным спосабам — у выглядзе малюнкаў і іх тлумачэнняў. Дзякуючы гэтаму атрымаўся наглядны дапаможнік, па якім кожны зможа з лёгкасцю згатаваць смачныя стравы і тым самым дакрануцца да глыбокіх і блізкіх кулінарных традыцый Польшчы (не далёкіх і для беларусаў).

У Польшчы кніга выйшла некалькі гадоў таму і мела вялікі поспех. Яе аўтар Яанна Фургаліньска – вядомая  мастачка, а таксама фанатка кулінарыі. Ідэя стварыць незвычайную кнігу рэцэптаў у малюнках узнікла пасля таго, як яна прыйшла да сумнай высновы, што сучасная моладзь мала ведае класічную польскую кухню, а нацыянальнымі стравамі лічыць спагеці, піццу і бульбу фры. А як жа бігас, журэк, чырвоны боршч, суп з памідораў, капыткі з бульбы? Няўжо ім наканавана сысці ў нябыт? Кіруючыся правілам «лепш адзін раз убачыць», мастачка намалявала кожны з 115 рэцэптаў кнігі. У гэтым яе арыгінальнасць: мінімум тэксту – лёгкага і перасыпанага жартамі, сотні малюнкаў: адкрываеш старонку — і ўжо смачна. З іх дапамогай лёгка крок за крокам прыгатаваць упадабаную страву

Гэтая кніга- зборнік кулінарных рэцэптаў, але такая, міма якой прайсці проста нельга! У ёй сабраны  самыя папулярныя рэцэпты польскай кухні, але ўсе рэцэпты, прыведзеныя ў ёй, выдатна знаёмыя беларусам. Склад страў і ўсе этапы падрыхтоўкі намаляваныя  так, што разглядаючы іх Вы не проста імгненна запамінаеце рэцэпт, але тут жа бяжыце яго ўвасабляць у жыццё. Многія стравы пад сілу прыгатаваць нават школьнікам.

Пад час прэзентацыі кнігі дзецям расказалі  пра традыцыі польскай кухні, яе адметнасці і блізкасць да кухні беларускай . А 105  старонка  кнігі проста «ажыла»  ў зале бібліятэкі:  жадаючыя змаглі прадэгуставаць  фаворкі (хрушчы), якія прыгатавалі супрацоўнікі бібліятэкі. Кожны наведвальнік  не толькі пакаштаваў слодыч,  але і атрымаў надрукаваны рэцэпт.

Традыцыйныя польскія  фаворкі-гэта хрумсткія пасыпаныя пудрай палосачкі тэсту. Слова "фаворкі" утворана  ад назвы каляровых стужачак, якія ў сярэднія вякі рыцары прымацоўвалі да адзення сваіх дам у знак ўпадабаньня, што па-латыні гучыць як favor. Польскія гаспадыні традыцыйна рыхтуюць фаворкі, а таксама піражкі і пончыкі перад Вялікім постам (у Tłusty czwartek , у апошні чацвер перад  постам). А менавіта ў гэты дзень і праходзіла мерапрыемства.

 І сапраўды, усе прысутныя адчулі смак  традыцый.