15 сакавіка для вучняў Суднікаўскай сярэдняй школы бібліятэкар Мойса Жанна Яўгенаўна падрыхтавала выставу-прагляд “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы”. Бібліятэкар паведаміла школьнікам, што Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, і дзякуючы якому кожны беларус мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё. Канстытуцыя таксама, у пэўнай ступені, з’яўляецца адлюстраваннем гісторыі, традыцый і культурных асаблівасцей беларускага народа.


