Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Круглы стол пад назвай «У адзінстве наша сіла»

03.04.2019

Штогод  2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – свята, якое ўвасабляе імкненне брацкіх народаў да захавання агульнага духоўнага адзінства, адных жыццёвых арыенціраў.

У гэтым годзе мы адзначаем 20-годдзе падпісання Дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Да гэтай падзеі ў канферэнц-зале Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў круглы стол пад назвай “У адзінстве наша сіла”. На мерапрыемства былі запрошаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі райвыканкама В.Н.Адамовіч, дырэктар раённага краязнаўчага музея Н.П.Лоўчая, а таксама жыхары Валожына, чые лёсы цесна звязаны з абедзвюма краінамі.

Вядучая мерапрыемства, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу В.Трахімовіч, гаварыла аб тым, што для жыхароў брацкіх рэспублік гэты дзень не проста дата ў календары, што сёння нас яднае агульная гісторыя, культура, а таксама шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў і магчымасцяў для спрыяльнага эканамічнага і палітычнага развіцця дзвюх незалежных дзяржаў.

У суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі дырэктар краязнаўчага музея Н.Лоўчая распавядала прысутным аб расійскіх гарадах-пабрацімах г.Валожына – Арзамасе, Зарайску і Лобні.

Прысутныя - сем’і Сёміных і Далговых, член народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Надзея Агіевіеч, актыўныя чытачы бібліятэкі Надзея Канстанцінаўна Гарашэвіч, Людміла Міхайлаўна Афанасьева, Леаніда Пятроўна Шакун, Ларыса Васільеўна Гобрыс дзяліліся сваімі ўспамінамі. Вялася сяброўская размова пра тое, што аб’ядноўвае два славянскія народы.

Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання чытачоў і краязнаўчага  музея былі аформлены выставы “Братэрства і супрацоўніцтва”.