Мэтай гэтага свята з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем распаўсюджвання і даступнасці кніг для дзяцей. Арганізатары мерапрыемстваў адзначаюць важнасць чытання добрых кніг з малых гадоў, падкрэсліваючы тым самым ролю дзіцячай кнігі ў духоўным і інтэлектуальным развіцці юных чытачоў.
Да гэтай знамянальнай даты супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі гадзіну кніжнай мудрасці “Праз кнігу да дабра і святла”. Гасцямі свята сталі самыя маленькія чытачы бібліятэкі – выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 3 “Пралеска” г. Валожына. Бібліятэкары расказалі пра жыццё і творчасць Г.Х. Андэрсана, падрыхтавалі выставу яго твораў. Маленькія чытачы з задавальненнем праглядзелі мультфільм “Принцесса на горошине”. Напрыканцы была праведзена віктарына па творчасці Ганса Хрысціяна Андэрсана.


