Бібліятэкар Пяршайскай сельскай бібліятэкі завітала ў госці да самых маленькіх чытачоў. Для дзяцей работнік бібліятэкі падрыхтавала захапляльную гутарку “У свеце птушак”, распавяла пра тое, дзе і як жывуць птушкі, куды ляцяць зімаваць, калі вяртаюцца, чым харчуюцца. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пачулі, як важна ахоўваць прыроду і нашых крылатых сяброў.


