Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

75 – гадавіна з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў

04.05.2019

Усё больш і больш аддаляе нас час ад суровых ваенных гадоў. У гэтым годзе наша краіна святкуе 75 – гадавіну з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў – гэта не проста свята, а дзень памяці загінуўшых, дзень перамогі над фашызмам.

Гэта юбілейная дата ўздымае вялікую хвалю грамадскага і навуковага інтарэсаў да гісторыі мінулай вайны, абуджае гістарычную памяць пра тое, якой цаной дасталася беларускаму народу Перамога. Івянецкая гарпасялковая бібліятэка таксама прымае ўдзел у святкаванні. Супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава “Навечна ў сэрцы народа”, а 04 мая 2019 праведзены урок гістарычнай памяці “Імёны на абелісках”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з выхавальнікам В.А.Сабалеўскім з Івянецкага дома-інтарната.

У пасёлку Івянец ёсць месцы, якія нагадваюць аб ахвярах той вялікай вайны. Пад час урока бібліятэкар Солтан І.А. падрабязна распавёў аб помніках ахвярам вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна і пасёлка Івянец…

Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай бібліятэчнай патрыятычнай акцыі-марафона 75 крокаў да вызвалення.