Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Чытаем кнігі пра вайну»

12.06.2019

Шмат твораў розных жанраў напісана пра ваенныя падзеі 1941-1945 гадоў. Гэта творы Я. Коласа, Я. Купалы, В. Быкава, І. Чыгрынава, А. Адамовіча, І. Навуменкі, П. Броўкі і іншыя. Каб жыць – трэба памятаць, каб памятаць – трэба ведаць. І найлепшай крыніцай памяці з’яўляюцца кнігі. 

7 чэрвеня ў  Суднікаўскай  сельскай бібліятэцы пачала дзейнічаць ілюстрацыйная кніжная выстава “Чытаем кнігі пра вайну ”.  Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца   з   мастацкай літаратурай на ваенную тэматыку, а кнігу, якая найбольш зацікавіла, узяць пачытаць на дом.