Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Краязнаўчы турыстычны маршрут «Ракаўскі шлях»

25.06.2019

З мэтай прыцягнення ўвагі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы, памятных месц Ракаўшчыны, рэкламна-інфармацыйнага забеспячэння турыстычнага патэнцыялу Валожынскага раёна намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Настасся Пахолка распрацавала краязнаўчы турыстычны маршрут “Ракаўскі шлях”.

Галоўная задача праекта - пазнаёміць экскурсантаў з асноўнымі славутасцямі Ракава; выхаваць пачуццё гонару да гісторыі, культуры і традыцый роднага краю. Праз рэалізацыю экскурсійнага маршрута прывіваецца любоў да Радзімы, да выдатных яе куткоў, жаданне зберагчы яе для будучых пакаленняў, ажыццяўляецца ўзнаўленне духоўных каштоўнасцяў нацыі ў новых пакаленнях.

6 чэрвеня 2019 г.Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад "Аб выніках XХVIІ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"". У конкурсе прыняло ўдзел 38 публічных бібліятэк краіны: 14 цэнтральных і 24 бібліятэкі-філіяла, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” наш праект удастоены трэцяга месца.

Назва краязнаўчага турыстычнага маршрута не выпадковая. “Ракаўскі шлях” – так называлася ўнікальнае культурна-асветніцкае выданне Ракаўскага краю. Заснавальнікам і рэдактарам “Ракаўскага шляху” з’яўляўся наш знакаміты зямляк - доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Выданне знаёміла чытачоў з гісторыяй, прыродай краю і выдавалася штомесяц.

Турыстычнымі аб’ектамі ў нашым экскурсійным маршруце з’яўляюцца: капліца над крыніцай са святой вадой, Касцёл Божай Маці Ружанцовай і св.Дамініка, Царква Спаса-Праабражэнская, гарадзішча Валы, помнік прыроды – ледніковы кангламерат і пяшчанік (адзіны ў сваім родзе ў Мінскай вобласці, які з 1988 ахоўваецца дзяржавай) і шмат іншых цікавых аб’ектаў.

Шаноўныя сябры, мы з задавальненнем прапануем вам самыя яскравыя і дзіўныя старонкі гісторыі Ракаўшчыны. Сардэчна запрашаем вас на нашу гасцінную зямлю!

На фотаздымках аўтар праекта з экскурсійнай групай ДУА “Пугачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.