У акцыі прыняў удзел і пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка, сумесна з Ракаўскай сельскай бібліятэкай прадставілі на свяце і разгорнутую выставу-экспазіцыю “Валожыншчына – мой родны край”, якая была прысвечана нашым таленавітым землякам – паэтам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам, чыя творчасць, чый талент служылі і служаць выхаванню пачуцця любові да Айчыны, адданасці сваёй малой радзіме. Асобна была выдзелена выстава “Родам з ракаўскага краю”.
Для дзяцей бібліятэкары аформілі пляцоўку “Пачытаем - памялюем”, дзе ўсім жадаючым дзяцям прапаноўвалася магчымасць адпачыць і памаляваць.


