Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Урок–падарожжа да Дня ведаў

02.09.2019

2 верасня  ў канферэнц-зале  Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў урок–падарожжа да Дня ведаў. Тэмай урока сталі выдатныя словы беларускага песняра  Я.Купалы “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі прысвяцілі мерапрыемства прыгожай, непаўторнай беларускай зямлі, яе жыхарам. Прысутныя змаглі зазірнуць у далёкія таямніцы беларускай гісторыі і культуры. Вялася размова і аб нашым родным краі – Валожыншчыне, аб яе гісторыі, сучасным становішчы, аб тых справах і людзях, якімі мы можам ганарыцца і якіх павінны ведаць і памятаць.

Была аформлена кніжная выстава “Сцяжынкамі роднага краю”. Дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя “Зямля Валожынская, родная зямля!”.  Мерапрыемства наведалі вучні 10-х класаў СШ №1 г.Валожына.

Галерея изображений