Падчас школьных канікул бібліятэкі ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” працуюць у рамах раённай праграмы “Канікулы з карысцю”.
3 кастрычніка бібліятэкар Суднікаўскай сельскай бібліятэкі наведала дзяцей ў лагеры “Непаседы”, што працуе пры Суднікаўскай сярэдняй школе. Жанна Яўгеньеўна правяла мерапрыемства “Будзь уважлівы на дарозе!”. Бібліятэкар расказала пра правілы дарожнага руху, культуру паводзін на дарозе. Дзеці ўспомнілі, хто такія пешаход, шафёр, пасажыр. Бібліятэкар напомніла дзецям, што правілы дарожнага руху патрэбна не толькі ведаць, але і выконваць. Напомніла , што ў цёмны час сутак патрэбна насіць флікер. Загадала загадкі. Правяла гульню, ў якой бібліятэкар была рэгуліроўшчыкам, а дзеці былі пешаходамі. У канцы мерапрыемства паўтарылі, што галоўны закон дарог – правілы дарожнага руху – неабходна ведаць і выконваць, і тады наша дарога будзе бяспечнай.


