Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Центр ремёсел

  Цэнтр рамёстваў.

  Створаны ў 1998 годзе ў будынку рамеснай забудовы пач. ХХ ст. (вул.Надрэчная,1),  працуюць майстэрні “Ганчарня”і “Ткацтва”, дзе майстры-метадысты прадаўжаюць традыцыі народнага мастацтва, дэманструюць працэс вырабу  рамесных прадметаў і даюць магчымасць наведвальнікам удзельнічаць у ім.

Майстэрня “Ткацтва”.

 

      Падчас экскурсій наведвальнікі могуць даведацца, які шлях праходзіў звычайны лён да таго, як стаць прыгожай тканінай. Лён мялі, трапалі, часалі і пралі… Стук кроснаў да нядаўняга часу можна было пачуць у ваколіцах Івянца.Зараз толькі ў музеі можна засвоіць гэта рамяство.

       Традыцыі ткацтва ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры ад народнага майстра Беларусі Марыі Сасонка пераняла Таццяна Задрэйка. Яна напоўніла жыццём майстэрню "Ткацтва". Ткацтва на кроснах і на рамцы, вышыўка, выраб народных лялек з тканіны і льну, майстар - класы і індывідуальныя заняткі - гэта няпоўны пералік таго, чым займаецца Таццяна Антонаўна, вядучы метадыст музея.

    

Майстэрня “Ганчарня”.

   Шматгадовыя традыцыі івянецкай керамікі захоўваюць і прадаўжаюць сучасныя майстры. Невыпадкова свята – конкурс “Гліняны звон” праводзіцца менавіта ў Івянцы. У музеі захоўваецца 2577 адзінак керамічных вырабаў, што дае магчымасць для вывучэння івянецкай школы керамікі.

   Для шматлікіх наведвальнікаў майстэрні “Ганчарня” патомны ганчар  Уладзімір Сасноўскі  вытачыць адмысловую пасудзіну (традыцыйную ці па жаданню госця), пакажа, як наносіцца ўзор (фляндроўка ці рэльеф), раскажа, як праводзіцца абпал. Майстар  праводзіць індывідуальныя заняткі па навучанню працы на ганчарным крузе.

    У майстэрні лепкай з гліны займаюцца дзеці, тут жа праводзяцца групавыя майстар – класы.

    На выставе – продажы можна набыць аўтарскія работы У.Сасноўскага.