Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дом каля возера

04.06.2020

Старэйшыя жыхары Валожына  добра памятаюць драўляны двухпавярховы дом на вуліцы Камсамольскай. Гэты будынак прысутнічае на многіх старых фатаграфіях.  Дом  быў  размешчаны на беразе гарадскога возера  каля  цяперашняга рэстарана “Іслач”.  Раней яго ўласнікам быў Радына і выкарыстоўваў будынак  пад гасцініцу.

У пасляваенныя гады  дом стаў выкарыстоўвацца пад жыллё.  Спачатку  туды засялялі  мясцовых інтэлегентаў.   Вера  Іванаўна Перапеча ўспамінае, што  ў  розныя часы тут пражывалі сем’і Віткіных, Ігнатовічаў, Махмудавых, Аўраменкаў, Ганчарыкаў, Бяловых, Бабінцавых,  Марач, Маркоўскіх, Сімановічаў і др.

Многія  жыльцы  былі  добра вядомы валожынцам. Віткін Маісей Давыдавіч – ветэран  Вялікай  Айчыннай вайны, выдатны настаўнік.  Доўгі час працаваў  дырэктарам  сярэдняй  школы  № 2  горада Валожына. З вялікай цеплынёй і  любоўю ўспамінаюць былыя вучні Таццяну Сямёнаўну Віткіну, заслужаную настаўніцу БССР.

Добрую памяць аб сабе пакінула ў Валожыне Валянціна Фёдараўна Бабінцава.  У канцы 50-ых гадоў яна працавала галоўным урачом райбальніцы.  Валянціна   Фёдараўна  была  адказным, граматным кіраўніком, патрабальным да сябе і да сваіх падначаленых.  Пра  яе можна напісаць цэлую  аповесць.  Ваенурач  3-га  ранга  Бабінцава  служыла ў 106-ай асобнай стралковай брыгадзе. Яна ўзначальвала хірургічнае аддзяленне. Колькі складаных аперацый ў  неймаверна цяжкіх умовах  правяла  гэта мужная жанчына! У 1943 годзе была цяжка параненна, трапіла ў палон.  Толькі за трэцім разам ёй удалося збегчы з лагера. І зноў на фронт.   І толькі 1947 годзе  ваенурач  Бабінцава  змяніла ваенны кіцель на цывільнае адзенне. Адна з першых на Беларусі была ўдастоена высокага звання заслужанага ўрача рэспублікі.

У пачатку 90-ых гадоў дом быў разабраны. Але і сёння жывуць у нашым горадзе людзі, чый лёс быў звязаны з гэтым будынкам. Мы запрашаем  іх  да  размовы і просім, каб яны дапоўнілі  нашу інфармацыю. Раскажыце аб сабе, аб сваіх суседзях. Мы ўпэўнены, што і вашы гісторыі таксама будуць цікавымі для нашах чытачоў.