Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Гісторыя з фатаграфіяй

22.06.2020

На гэтым фотаздымку у цэнтры вясёлы джыгіт - Кіпкееў Курман – Алі Рамазанавіч (Суліко) – чалавек з гераічнай біяграфіяй.  Нарадзіўся наш герой  у 1920 годзе у Карачаева-Чаркесіі. Перад вайной закончыў гістарычны факультэт Настаўніцкага інстытута ў горадзе Карачаеўску. Некаторы час працаваў настаўнікам гісторыі, а ў 1940 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, служыў у Брэсце.

Вайну сустрэў у званні старшага палітрука, удзельнічаў у абарончых баях пад Мінскам, Полацкам, Невелем. Быў цяжка паранены, папаў у акружэнне, хаваўся ў Налібоцкай пушчы.

Калі рана зажыла, Курман-Алі стаў наладжваць сувязі з  другімі акружэнцамі  -  камандзірамі  і байцамі  Чырвонай Арміі.  Праз некаторы час яго група аб’ядналася з партызанскім атрадам № 620. Так Кіпкееў стаў партызанам.

У цяжкіх умовах барацьбы  з ворагам гартаваўся характар нашага героя.  Партызаны любілі Суліко за смеласць і кемлівасць. Спачатку ён ваяваў  у партызанскай  брыгадзе  імя Чкалава, а ў  студзені 1944 года Курман – Алі стаў камандзірам партызанскага атрада імя Кірава  партызанскай брыгады “За Савецкую Беларусь”.  

Шмат гераічных подзвігаў на ліку нашага героя: разгром нямецкага гарнізона ў Гарадку, Пранчэйкаўскі рэйд, засады каля вёсак Свечкі і Пральнікі, бой у Міхайлаўскім лесе.

Калі фашысты праводзілі карную аперацыю супраць партызан, атрад Суліко знаходзіўся ў раёне в. Печышча і ахоўваў аэрадром. Бой  быў цяжкі, але партызаны разбілі ворага і дабылі важныя трафеі. Сярод варожых рэчаў вельмі каштоўнай была карта са звесткамі аб наступленні  нямецкіх часцей на партызан, якую дабыў Курман Рамазанавіч.

У час баявой аперацыі пад Маладзечнам Курман быў цяжка паранены ў правую нагу. Пачалася гангрэна. Патрэбны былі лекі. Разведчыкі ноччу накіраваліся ў Валожын,  дабылі спірт, бінты, неабходныя лекі. Урач прыняў адзінае рашэнне – ампутацыя. Пацыента прывязалі да нараў, далі выпіць спірту і адпілі нагу простай пілой.  Кіпкееў вытрымаў мукі. Рэдкай мужнасці быў чалавек.  Цяжкапараненага Суліко своечасова адправілі  на самалёце ў Маскву,   выратавалі ад заражэння крыві. Пасля Курман Рамазанавіч  усё жыццё хадзіў на пратэзе.

Яго  жонкай  стала  жыхарка Валожына Людміла Саўчанка. Пасля вайны  Курман – Алі Рамазанавіч працаваў у вёсцы Пяршаі дырэктарам мясцовай школы. Тут працавала настаўніцай і жонка Людміла.

У 1957 годзе Курман-Алі вярнуўся на сваю радзіму, стаў рэктарам Карачаева-Чаркескага педагагічнага інстытута, дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР.