Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Валожыншчына. Мой край – мае вытокі»

21.04.2020

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Валожыншчына. Мой край – мае вытокі» (праз фотааб’ектыў Бенедыкта Тышкевіча і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Старога Уласа, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Пятра Бітэля).

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Валожыншчына. Мой край – мае вытокі» будзе экспануецца ў межах праекта «Рэгіёны» сумесна з ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей» і ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

На экспазіцыі прадстаўлены: фатаграфіі Бенедыкта Генрыка Тышкевіча, фотаапараты першай паловы ХХ ст., фотапартрэты пісьменнікаў ХІХ-ХХ стст., якія звязаныя з Валожынскай зямлёй – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Старога Уласа, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Пятра Бітэля; арыгінальныя выданні твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – «Сялянка» 1846 г., «Гапон» 1855 г., археалагічныя знаходкі з в.Люцынка, даследчыя працы Язэпа Янушкевіча, Дзмітрыя Дразда і інш., рукапісы перакладаў Пятра Бітэля, а таксама рэдкія выданні «Tyszkiewiciana: Militaria, bibliografia, ryciny, zbiory, rezydencye ets.» 1903 г. і «Матеріалы по исторіи и географіи Дисненскаго и Вилейскаго уъздовъ Виленской губерніи» 1896 г. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, 335-44-47.