Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ноч музеяў у Беларусі

29.04.2020

Шаноўныя калегі!

Мы жывём у складаны час, калі галоўным клопатам кожнага павінна быць здароўе – сваё і сваіх блізкіх. У гэтым годзе святкаванне Міжнароднага дня музеяў і акцыя «Ноч музеяў-2020» выпадае на перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, калі пажадана не арганізоўваць массавыя мерапрыемствы.

Міжнародны Савет музеяў ІКОМ прапаноўвае альтэрнатыўныя варыянты:
* адзначыць музейнае свята ў лічбавым фармаце, арганізаваўшы анлайн-трансляцыю ;
* перанесці святкаванне на больш позні час, 14-16 лістапада, і правесці мерапрыемствы ў традыцыйным фармаце ў залях музея.
Рашэнне аб удзеле ў акцыі, фармаце і датах правядзення святочных мерапрыемстваў прымаецца кожным музеем самастойна.

У любым выпадку мы аказваем інфармацыйную падтрымку кожнаму ўдзельніку:
* размяшчаем праграму на сайце і на старонках сацыяльных сетак;
* публікуем пост-рэлізы і фотаздымкі з акцыі;
* размяшчаем спасылкі на анлайн-трансляцыі і відэазапісы мерапрыемстваў на сайце і ў сацыяльных сетках.

Перайсці на сайт

Адзначайце Міжнародны дзень музеяў разам з намі!

З павагай,
Вольга Аляксейчык, адміністратар сайта
Таццяна Ушылава, каардынатар акцыі «Ноч музеяў» у Беларусі

Нашы кантакты:
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Тэл.: 8033-614-76-92