Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Народнае літаратаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы Цэнтр культуры”

           Літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”  створана на базе Валожынскага раённага Дома культуры ў 1994 годзе, у 1997 аб’яднанню было прысвоена званне “народнае”. Вывучэнне, шанаванне і прапаганда літаратурнай спадчыны, садзейнічанне  развіццю творчых здольнасцей удзельнікаў, адкрыццё новых талентаў, знаёмства з цікавымі  людзьмі,  як землякамі, так і вядомымі беларускімі літаратарамі - такія задачы ставіць перад сабой народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”.

Кіраўнік аб’яднання:

xfgjfgj425d

Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч

(член Саюза пісьменнікаў Беларусі)

      У склад аб’яднання ўваходзяць  школьнікі і дарослыя творцы, якія валодаюць талентам літаратурнага слова, шануюць і паважаюць родную мову.  З кожным годам адшукваюцца новыя таленты, прадаўжаюцца слаўныя традыцыі Вінцэнта  Дуніна-Марцінкевіча, Канстанцыі Буйло, Пятра Біталя,  Хведара Чэрні, Віктара Шніпа, Вячаслава Рагойшы і іншых знакамітых творцаў Валожыншчыны.

     Сярод традыцыйных форм работы аб’яднання: вечары-партрэты, вечары-ўшанаванні, літаратурныя гасцёўні, прэзентацыі  кніг, літаратурныя святы, экскурсіі і г.д. З канцэртнай праграмай, складзенай з твораў удзельнікаў “Руні”, гэта творчая суполка выступае як на раённай сцэне, так і ў суседніх раёнах.

     Удзельнікі аб’яднання прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах горада і раёна, друкуюць свае творы на старонках раённай газеты “Працоўная слава”,  у “Мінскай Праўдзе”,  штотыднёвіку  “Літаратура і мастацтва”  і г.д. На рахунку народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” 4 калектыўныя зборнікі і каля 20 асабістых кніг паэзіі рунеўцаў.

 

 

 

 

Последнее изменение 16.04.2019