Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Народное объединение народных мастеров «Скарбніца» ДУК “Валожынскі раённы Цэнтр культуры”

Аб’яднанне народных майстроў “Скарбніца” створана на базе Валожынскага РЦК у 1997 годзе з мэтай падтрымкі народных майстроў і ўмельцаў, папулярызацыі і далучэння да народных промыслаў і рамёстваў дзяцей і моладзі, змястоўнай арганізацыі вольнага часу майстроў і іх сем’яў. У 2001 годзе аб’яднанне атрымала найменне “народнае”.

У складзе яго 38 удзельнікі  ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў. Сярод іх мастакі, рэзчыкі па дрэву, майстры саломапляцення, лозапляцення, мастацкай вышыўкі, вязання, выцінанкі, фларыстыкі, ткацтва паясоў, ганчарства, бісерапляценне, ткацтва на кроснах і інш.

Кіраўнік аб’яднання:

sfgzedrh234y

Наталія Міхайлаўна Кліменак

     Галоўная задача аб’яднання, захаванне і адраджэнне лепшых здабыткаў традыцыйнага мастацтва, прапаганда творчасці землякоў.

Усе члены аб’яднання актыўныя ўдзельнікі раённых, абласных і Рэспубліканскіх святаў, выстаў, конкурсаў. Пастаянна праводзяцца выставы сямейнай творчасці, работ гурткоўцаў раёна, кіраўнікоў гурткоў.

Кожны месяц у выставачнай зале народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца” праводзяцца выставы народнай творчасці, сустрэчы з майстрамі, вечары-партрэты, вечары-ўшанаванні, майстар-класы.

Народнае аб’яднанне “Скарбніца” з’яўляецца каардынацыйным цэнтрам для КУ раёна па развіцці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

 

 

 

 

 

 

 

Последнее изменение 16.04.2019