Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Народны гурт народнай песні “Сваякі” ДУК “Валожынскі раённы Цэнтр культуры”

Гурт народнай песні “Сваякі” быў створаны на базе Валожынскага Дома культуры ў 1997 годзе. У 2000 годзе калектыў атрымаў найменне “народны самадзейны калектыў” і паспяхова пацвярджае дадзенае званне па сёняшні час.

Неабходна адзначыць, што “Сваякі” -  пастаянны ўдзельнік ўсіх значных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе і раёне. Кожны год гурт удзельнічае  у раённых кірмашах, раённых святах, прысвечаных Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі,  Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню г.Валожына, раённым свяце Працы, святах земляробчага цыклу “Зажынкі” і “Дажынкі”, канцэртах на выбарчых участках  і інш. Удзельнікі калектыву жаданыя госці ва ўсіх клубных установах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях  раёна, а таксама за яго межамі.

Папулярнасць калектыву надае тое, што “Сваякі” праводзяць актыўную  работу па адраджэнню і папулярызацыі беларускай народнай песні. Рэпертуар народнага гурта ўключае ў сябе не толькі беларускія народныя песні, але і ўкраінскія, і рускія, а таксама байкі і мініяцюры, таму калектыў заўсёды запатрабаваны сярод насельніцтва.

 

 

 

Последнее изменение 14.08.2019