Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Народны хор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы» ДУК «Валожынскі раённы Цэнтр культуры»

Народны хор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы» створаны ў ліпені 2001 года на базе клуба ветэранаў працы «Верас». Хор наведваюць людзі пажылога ўзросту, ў мінулым настаўнікі, бухгалтары, работнікі культуры і іншых прафесій З першых жа выступленняў калектыў стаў любімцам гледачоў, якія аднадушна прызналі яго высокамастацкую выканаўчую манеру. Дзякуючы вялікай асабістай адказнасці кіраўніка калектыву, адданасці любімай справе і выдатным арганізатарскім здольнасцям, харавы калектыў «Спяваючыя сэрцы» з кожным днём набываў сваю папулярнасць. У 2004 годзе хор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы» атрымаў пачэснае найменне «народны». Гэта вышэйшая адзнака для самадзейных артыстаў. Калектыў – лаўрэат VІІІ Рэспубліканскага фестывалю «Не старэюць душой ветэраны», дыпламант абласнога фестывалю «Напеў зямлі маёй», дыпламант ІІ і ІV абласных фестываляў «Не старэюць душой ветэраны», вядзе актыўнае творчае жыццё.

Кіраўнік – Філяноўская Галіна Іванаўна

Последнее изменение 16.07.2021