Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Узорная студыя эстраднай песні “Праменьчыкі” ДУК “Валожынскі раённы Цэнтр культуры”

Узорная студыя эстраднай песні “Праменьчыкі” створана на базе раённага Дома культуры ў красавіку 1992 года. У складзе студыі 20 удзельнікаў ад 6 да 13 гадоў, амаль кожны з іх атрымлівае музычную адукацыю у Валожынскай ДШМ. Калектыў узорнай студыі эстраднай песні “Праменьчыкі” праводзіць актыўную работу па прапагандзе і папулярызацыі эстраднай песні, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства і не спыняецца на дасягнутым. Узорная студыя эстраднай песні “Праменьчыкі” мае калектыў-спадарожнік “Вясёлыя ноткі”.

Кіраўнікі:

  Таццяна Сяргееўна Рыснік

Таццяна Сяргееўна Рыснік

 

Карына Станіславаўна Кашырская

Карына Станіславаўна Кашырская

Кіраўніком калектыва-спадарожніка “Вясёлыя ноткі з’яўляецца выпускніца Мінскага каледжа мастацтваў Таццяна Сяргееўна Рыснік, якая сама раней з’яўлялася ўдзельніцай студыіі. Калектыў прымае ўдзел амаль ва ўсіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў горадзе і раёне: канцэртах мастацкай самадзейнасці, прысвечаных чырвоным датам календара, у дзяржаўных, прафесійных і народных святах, навагодніх ранішніках, агеньчыках, вечарах-партрэтах і вечарах-ўшанавання знакамітых людзей нашага раёна і г.д.

З жніўня 2017 года на пасаду кіраўніка калектыву прыйшла малады спецыяліст Карына Станіславаўна Кашырская, якая скончыла Мінскі каледж мастацтваў. Яна працягвае працу з калектывам, пашырае рэпертуар, рыхтуе новыя сольныя нумары.

Последнее изменение 15.11.2017