З 21 па 23 красавіка “узорны” фальклорны гурт “Вянок” (маст. кір. Пятроўская Е.С.) прыняў удзел у VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання”, якая адбылася у Мінску, у комплексе архітэктуры і побыту “Строчыцы”. У канферэнцыі прынялі ўдзел як вядучыя айчынныя фалькларысты, этнаінструментаведы, культуролагі, так і госці з Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны. Падчас майстар-класаў “Вянок” прадставіў аўтэнтычныя рэгіянальныя песні, танцы, музыку.


