У нядзелю 14 мая на плошчы Свабоды г.Валожына адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і Дню сям’і.
У святочным канцэрце прынялі ўдзел салісты і калектывы мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры, сярод якіх былі хор работнікаў культуры, народны калектыў народнай песні “Сваякі”, вакальная група народнага хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”.
Заключным акордам свята стаў раённы фестываль нацыянальных культур “Шматгалоссе”, у якім прынялі ўдзел сваімі песнямі, вершам і танцамі прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцей, якія жывуць на тэрыторыі нашага раёна: расіяне і украінцы, палякі, грузіны, армяне (народнасць езіды). І, вядома ж – беларусы. Кожны ўдзельнік фестывалю атрымаў дыплом і падарунак.


