Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Свята вёскі Янушкавічы

06.06.2017

       У першую суботу, 3 чэрвеня 2017г,  вёска  Янушкавічы  Пяршайскага сельсавета адзначала сваё свята.  Жыхары вельмі актыўна  ўдзельнічалі ў яго падрыхтоўцы і правядзенні.

   Былі наладжаны  выставы   даўнейшых  прадметаў хатняга  побыту,  кулінарных вырабаў.  Па традыцыі ўшаноўваліся найстарэйшы і самы юны жыхары, гаспадары лепшага  падворка, юбіляры  залатога вяселля, ветэраны працы і ветэраны  Вялікай Айчынай вайны.

    Прадстаўнікі  мясцовай гаспадаркі павіншавалі жыхароў, уручылі падарункі.  Артысты-аматары Пяршайскага сельскага Дома культуры  дарылі ўсім прысутным свае  песні,  жарты,  пажаданні.

         І хоць урачыстая частка  закончылася, але  само свята з яго песнямі , танцамі  яшчэ доўгі час працягвалася.  Арганізатары,  вяскоўцы  і госці  засталіся задаволенымі і атрымалі  на будучае  зарад  добрага настрою.