Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Мероприятие

06.06.2017

      6 чэрвеня  ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры адбылася сустрэча вучняў старэйшай групы аздараўленчай пляцоўкі, якая працуе на базе гімназіі № 1 г.Валожына, з кіраўніком названага аб’яднання,членам СПБ Валянцінай Гіруць-Русакевіч. Сустрэча ладзілася згодна з планам работы дзіцячага аддзела РЦК (кіраўнік Алена Санюковіч) на перыял летніх канікулаў і ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”.

      Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з самымі цікавымі момантамі жыцця і творчасці Валянціны Францаўны, дааедаліся калі яна пачала пісаць вершы і што паспрыяла гэтаму; паслухалі творы з дзіцячых кніжках паэтэсы, а таксама вершы і загадкі, падрыхтаваныя для чарговага зборніка. Вялася размова аб тым, ці можна навучыцца пісаць вершы і як патрэбна развіваць свае творчыя здольнасці, аб тым, як важна ведаць і шанаваць сваю спадчыну,любіць свой край, сваю мову, ганарыцца тым куточкам зямлі, дзе ты нарадзіўся і жывеш.