Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Ад прадзедаў спакон вякоў…”

06.09.2017

    “Ад  прадзедаў спакон вякоў…” пад такой назвай адбыўся першы ўрок у новым навучальным годзе для вучняў 3 “Б” класа Ракаўскай школы ў Ракаўскім ЦНТ.

 Напачатку дзеці, настаўніца і бацькі пазнаёміліся з паняццем “фальклор”, прадметамі ўжытку селяніна 1-ай пал. ХХ ст., традыцыяй ткацтва паясоў. Затым усіх чакала цікавая гульнёва-абрадавая праграма перыяду жніва. І дарослыя і дзеці не толькі даведаліся шмат звычаяў, абрадаў падчас жніва, але і мелі магчымасць навучыцца такім паняццям як ”жменька”, “сноп”, мэндлік”, “капа”, “барада”, атрымалі майстар-клас па  перавязванню снапа, абмалоту жыта на таку і інш.

 Абмалочанае  зерне з пажаданнямі здароўя і плёну ў працы былі ўручаны класнаму кіраўніку Яновіч Г.Б. завяршылася праграма вясёлым карагодам “Картузэ” і салодкім сталом, арг. бацькамі і а/а “Рошчына” ЦНТ.