11 кастрычніка са святочным канцэртам да Дня маці наведваліся супрацоўнікі Ракаўскага ЦНТ у дзіцячы садок в. Выганічы. У праграме прагучалі цёплыя словы віншавання, вершы, народная музыка і песні. Асабліва парадавалі сваіх мамачак дзеткі: напачатку яны адрасавалі ім вершы, а потым, атрымаўшы майстар-клас, танчылі заліхвацкую “Лявоніху”.


