2 лістапада ўдзельнікі гуртка «Магрэціны жаронцы” Ракаўскага ЦНТ (кір. Лямбовіч Х.С.) наведаліся ў музей традыцыйнай культуры г.п. Івянец. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй пасёлка, яго культурай, а таксама з творчасцю знакамітых людзей. Наведаліся ў майстэрні па ткацтву і ганчарству, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй апрацоўкі ільну, атрымалі майстар-клас па ткацтву. Напрыканцы адбылася незабыўная сустрэча з героямі традыцыйнай батлейкі і майстрам разбы па дрэве Мікалаем Задрэйкам.


