Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

План работы творчай суполкі на 2018 год.

30.11.2017

На сваім чарговым пасяджанні, якое прайшло 25 лістапада, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” абмеркавалі план работы творчай суполкі на 2018 год. Сярод асноўных дат надыходзячага года: 210-я гадавіна з дня нараджэння пачынальніка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча В.Дуніна-Матцінкевіча і 125-годдзе з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы К. Буйло. Запланаваны таксама шэраг прэзентацый асабістых кніг “рунеўцаў”, якія выйшлі напрыканцы 2017 года. Пад час актыўнага абмеркавання плана, рунеўцы выказалі слушныя прапановы: увесці на раённым радыё рубрыку “Хвілінка паэзіі”, а ў раённай газеце “Працоўная слава” - “Куток паэзіі”; у раённай бібліятэцы, з перыядычнасцю раз у два месяцы, ладзіць “Літаратурныя сустрэчы”, з удзелам рунеўцаў; прапанаваць школам раёна праводзіць сустрэчы з удзельнікамі “Руні”, як сучаснымі паэтамі-землякамі.