29 лістапада ў Валожынскім раённым цэнтры культуры па ініцыятыве нашай зямлячкі Вікторыі Пятровіч адбыўся дабрачынны канцэрт з яе ўдзелам, а таксама эстраднага выканаўцы Раміра Баро і артыстаў раённага цэнтра культуры. Сродкі, атрыманыя ад канцэрта, пойдуць на дапамогу ў лячэнні хворага хлопчыка са Слуцка - Елісея Серага (2012 г.н.).
Шчырае дзякуй усім, хто далучыўся да гэтай дабрачыннай акцыі.


