У выставачнай зале народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” па 31 студзеня будзе доўжыцца выстава вышыўкі Людмілы Садоўскай з в.Адамова “Пачынаецца ўсё з захаплення”. На выставе прадстаўлена больш 30-ці работ. Да большасці з іх аўтар напісала вершы. Вышыўка натхняе на духоўную тэму, тэму кахання, павагі да жанчыны. У тэме дзяцінства карціна “Анёлы” прысвечана тром сынам. На адкрыццё выставы былі запрошаны жыхары горада, навучэнцы ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”. Сардэчна запрашаем усіх наведаць выставу!


