Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Рунь”

26.01.2018

24 студзеня ў гасцёўню народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры завіталі вучні Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната на чале з настаўнікам В.У.Марзаком.

      Кіраўнік аб’яднання В.Ф.Гіруць-Русакевіч расказала юным гасцям аб літаратурным дрэве Валожыншчыны, каранямі і магутнымі галінамі якога з’яўляюцца В.Дунін-Марцінкевіч, Стары Улас (У.П.Сівы-Сівіцкі), Ганна Рубацкая, Пятро Бітэль, Генадзь Равінскі, Хведар Чэрня, Віктар Каваленка, Вячаслаў Рагойша і многія іншыя. Расповяд вёўся таксама пра цесныя сувязі з рознымі куточкамі Валожынскага краю, і асабліва з Вішневам, слаўнай беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло, 125-годдзе з дня нараджэння якой адзначылі нядаўна.  Дзеці пазнаёміліся таксама з імёнамі і кнігамі сучасных пісьменнікаў-землякоў, удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”.