Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Калядная казка

30.01.2018

21 студзеня на базе Ракаўскага цэнтра народнай творчасці адбылося свята для дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя гурткі установы і іх бацькоў «Калядная казка”. У фае разгарнулі сваю працу майстры ДПМ (саломапляценне (майстар Ярашэвіч С. В, выраб сувеніраў з прадуктаў пчалаводства (ф/г “Мядовая каралева”)). У зале праграма пачалася з прэзентацыі дзіцячых гурткоў. Затым свае дзверы расчыніла батлейка і ў выкананні гуртка “Жаронцы” (кір. Лямбовіч Х.С.) гледачы ўбачылі народную драму “Цар Ірад”. У канцэртную праграму свята ўвайшлі: калядная песня “Место встречи”(вык. Голуб М.), танец “Самба”, вык. харэаграфічны гурток “Апельсін” (кір.Комар Л.Ф.). Завяршыла свята калядная праграма фальклорных гуртоў “Вянок” і “Чыжыкі” (кір. Пятроўская Е.С.). Аматарскім аб’яднаннем “Рошчына” (кір. Голуб Г.А.) і з дапамогай бацькоў для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол.