Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Гульнёва-абрадавая праграма “Запусты”

14.02.2018

9 лютага для дзяцей гуртка “Жаронцы” Ракаўскага ЦНТ (кір. Лямбовіч Х.С.) была арганізавана гульнёва-абрадавая праграма “Запусты”. Пасля абраду спальвання пудзіла зімы дзеці з задавальненнем забаўляліся ў гульні гэтага перыяду: “аб’яжджалі маладых коней”, разбіўшыся на дзве каманды “вясны” і “зімы” вялі спрадвечную спрэчку паміж гэтымі порамі года (гульня “Перацягванне каната”, паспрабавалі свае сілы ў выпяканні бліноў (конкурс на лепшы блін). Скарыстаўшы добрую нагоду справілі Дзень імянінніка і павіншавалі тых, хто нарадзіўся зімой. А потым, пасмакаваўшы румяных блінкоў з гарбатай, падрыхтаваных удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Рошчына” (кір. Голуб Г.А.), накіраваліся на горку. Уволю накатаўшыся, задаволеныя і шчаслівыя вярнуліся ў ЦНТ.