Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Успомнілі сяброў-паэтаў

22.03.2018

     21 сакавіка на базе Валожынскай раённай бібліятэкі прайшла сустрэча-ўспамін “На крылах паэзіі”, падрыхтаваная  ўдзельнікамі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага цэнтра культуры і супрацоўнікамі бібліятэкі па творах былых “рунеўцаў” Антона Гедроіця, Івана Асіпацкага і Мікалая Палякова. Мерапрыемства праходзіла ў рамках Сусветнага дня паэзіі і адкрыла  цыкл мерапрыемстваў сумеснага літаратурна-краязнаўчага праекта названых устаноў культуры “Пад зоркай паэзіі”, прысвечанага Году малой радзімы.

     Вядучыя мерапрынмства Валянціна Гіруць-Русакевіч і Ганна Канановіч

коратка расказалі аб кожным паэце, а маладыя ўдзельнікі “Руні” і бібліятэчныя работнікі ўдумліва-пранікнёна чыталі іх творы, прысвечаныя роднаму краю, а таксама вечнаму, хвалюючаму пачуццю, пра якое той жа А.Гедроіць у свой час пісаў: “Каго не грэў агонь кахання/ Той не шчаслівы чалавек.” Дырэктар раённай бібліятэкі Ірына Зянько і ўдзельнік “Рані” Дзмітрый Завацкі выканалі песні на вершы Мікалая Палякова.

        Запрошаныя на мерапрыемства чытачы бібліятэкі, жыхары г. Валожына     шчыра дзякавалі яго арганізатарам за цікавую сустрэчу-ўспамін.