Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Фестываль Амстэрдам

23.03.2018

З 15 па 18 сакавіка група ўскладзе пяці чалавек “заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь” фальклорнага гурта “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці (маст.кір. Е.С. Пятроўская) удзельнічала ў ІІ Інтэрнацыянальным Фестывалі ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Праграма фестывалю была насычанай і разнастайнай. На фестывалі прадставілі сваю традыцыйную творчасць (танцы, песні, інструментальную музыку) самадзейныя калектывы наступных краін свету: Італіі, Інданэзіі, Сербіі, Балгарыі, Германіі, Расіі і інш. Наш калектыў прадставіў праграму, у якую ўвайшлі традыцыйныя спевы, танцы, музыка веснавога перыяду. Заключным акордам фестывалю стаў сербскі танец-карагод, які аб’яднаў усіх удзельнікаў. Калектыў удзячны кіраўніцтву і супрацоўнікам праектнай групы “МОSТ” Інстытута Гётэ ў Беларусі за арганізацыю і матэрыяльную падтрымку.