Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Агу!Вясна!Агу!Красна!”

28.03.2018

23 сакавіка для вучняў 3 “Б” кл. Ракаўскай СШ супрацоўнікамі Ракаўскага ЦНТ была праведзена гульнёва-пазнавальная праграма “Агу!Вясна!Агу!Красна!”. Своеасаблівы ўрок фальклора распачаўся з гутаркі пра святы вясновага перыяду. Затым вучні загадвалі і разгадвалі загадкі пра птушак. Пасля знаёмства з традыцыйнай дудой, з дадазволу старэйшых (так як гэта пераказвае традыцыя), усе накіраваліся на абрадавую пляцоўку, дзе і прымянілі атрыманыя тэарытычныя веды: вешалі на дрэўца загадзя зробленых птушак, гукалі вясну, ладзілі карагоды. Напрыканцы ўсе з задавальненнем ласаваліся традыцыйным печывам у выглядзе птушак.