19 красавіка 2018 года на базе Сакаўшчынскага СЦК адбыўся раённы семінар-практыкум па тэме “Святы і абрады вяснова-летняга перыяду. Абрадавыя песні і карагоды”.
Праграма семінару аказалася вельмі цікавай і насычанай. Дырэктар Сакаўшчынскага СЦК Алена Феліксаўна Рыснік пазнаёміла ўдзельнікаў семінару з працай установы. Святлана Іванаўна Семеняга правяла экскурсію ў пакоі беларускага пояса, пазнаёміла з яго экспанатамі, выставай беларускай лялькі, Наталля Феліксаўна Хаванская -- майстар-клас па ткацтву пояса.
Удзельнікі з задавальненнем выраблялі “ птушкі-вяснянкі”, і як сувеніры змаглі забраць з сабой на памяць. Адбылася прэзентацыя мясцовых вяснова-летніх святаў і абрадаў установы, якую правяла Алена Феліксаўна . Завяршылася прэзентацыя ўрыўкам юраўскага абраду першага выгану жывёлы на пашу ў выкананні фальклорнага калектыву “Нарэчанька”.
Падзяліліся вопытам правядзення у сваіх мясцовасцях святаў і абрадаў калегі з клубных устаноў раёна: Матус С.Ф., Чабай М. У., Часнок Т.П.
Аб арганізацыі і правядзенні святаў “Гуканне вясны” і “Купалле” паведамілі работнікі Івянецкага ДК, якія суправаджаліся прэзентацыяй, песняй-вяснянкай
( Марына Дзярнейка) і купальскім танцам(харэаграфічны калектыў ДК).
Майстар-клас па развучванню песень-вяснянак да свята “Гукання вясны” правяла кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву РБ фальклорнага ансамбля
“Гасцінец” Лізаветай Станіславаўнай Пятроўскай, а потым і 3 танцы-карагоды “Крывы танок”… якія можна выконваць пад час правядзення Купалля, вясновых святаў.


