9 мая ў Ракаве адбыўся мітынг і канцэрт, прысвечаны Перамозе ў ВАВ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Ракаўскага с/с Мякінка А.А., старшыня арганізацыі ветэранаў, прадстаўнікі арганізацый мястэчка, школьнікі, жыхары, таксама запрошаныя ганаровыя госці. Сярод іх намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта І.А. Пукала, палкоўнік у адстаўцы В.М.Рак. Ва ўрачыстым канцэрце прагучалі песні і танцы ў выкананні вучняў Ракаўскай СШ і супрацоўнікаў Ракаўскага ЦНТ, на тэрыторыі якога і прайшло святочнае мерапрыемства.


