25 мая ўдзельнікі гуртка «Жаронцы” (кір. Лямбовіч Х.С.) Ракаўскага ЦНТ зладзілі абрад “Сёмуха”. Кожны займаўся справай: хлопчыкі расклалі вогнішча, арганізавалі абрадавую пляцоўку. Дзяўчынкі ў гэты час рыхтавалі абрадавыя стравы. Потым разам пяклі сала “на ражончыку” і, канечне, асноўную страву на Сёмуху , яйкі. Падчас спажывання дзеці даведаліся пра традыцыю святкавання гэтага старажытнага свята. Напрыканцы мерапрыемства былі ўручаны віншавальныя паштоўкі для тых удзелнікаў гуртка, якія нарадзіліся вясной.



