Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Экскурсія

07.06.2018

 3 чэрвеня для ўдзельнікаў гуртка “Чыжыкі” Ракаўскага ЦНТ (кір. Пятроўская Е.С.) і іх бацькоў была праведзена экскурсія “Сцежкамі майго краю”. Напрацягу маршрута ад будынка ЦНТ і да валоў дзеці знаёміліся з гісторыяй будынкаў, памятных месцаў. З цікавасцю дзеці  і дарослыя слухалі расповяд пра апошніх уладальнікаў Ракава паноў Здзяхоўскіх. Не менш цікава было даведацца пра гісторыю будынкаў ЦНТ, ДШМ, касцёла, былога роддома (зараз плябанія касцёла св. Дамініка), а таксама дакрануцца да муроў старой пошты і даведацца пра многае іншае. Завяршылася экскурсія на валах. Там дзеці сабралі чабару, пагулялі ў гульні, пачаставаліся загадзя падрыхтаванымі прысмакамі  і задаволеныя вярнуліся ў ЦНТ.