14. 06 для дзяцей летніка Ракаўскай СШ адбылася тэатралізаваная пастаноўка паэмы М. Багдановіча “Мушка зелянушка і камарык – насаты тварык” у выкананні ўдзельнікаў гуртка “Жаронцы” (кір. Х.С. Лямбовіч). Напачатку сустрэчы ў фае дзеці пазнаёміліся з накірункамі работы ўстановы і даведаліся пра гісторыю батлеечнага тэатра на тэрыторыі Беларусі. Змаглі ўбачыць, як выглядала сама скрыня-батлейка, лялькі – героі народнай драмы “Цар Ірад”, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі батлейшчыка. Пасля прадстаўлення паэмы М.Багдановіча “Мушка зелянушка і камарык – насаты тварык”, дзеці пазнаёміліся з некаторымі музычнымі інструментамі (ліра, акарына, дуда, баян і інш.).


