17 чэрвеня на плошчы Свабоды горада Валожын, адбыўся кірмаш, у час якога праходзіла канцэртная праграма з удзелам артыстаў аматарскай мастацкай творчасці Івянецкага дома культуры, а таксама народнага вакальнага ансамбля “БЕРАЗІНАЧКА” і вакальнага ансамбля “ВЕЧАРЫНА” Беразінскага сельскага дома культуры Маладзечанскага раёна.
А майстры народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” арганізавалі выставу-продаж, якая працавала на працягу ўсяго мерапрыемства.


