23 чэрвеня 2018 г., удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” і салісты раённага цэнтра культуры, а таксама ўдзельнікі аматарскай мастацкай творчасці Падбярэзскага сельскага цэнтра культуры, з разнастайнай і цікавай канцэртнай праграмай выступілі ў Бярэзінскім сельскім доме культуры Маладзечанскага раёна. Гледачы сардэчна ўспрымалі кожны канцэртны нумар, апладысментамі і кветкамі віталі сваіх суседзеў.


