28 чэрвеня ў выставачным пакоі Народнага аб’яднання народных майстроў Скарбніца адбылась творчая сустрэча з аўтарам выставы (вышыўка гладдзю) “В любом возрасте- творите” Аленай Рамановіч. На выставе прадстаўлены вышытыя ручнікі, падузорнікі, навалачкі, карункі, абрусы. Прысутныя пазнаёміліся з творчым і жыццёвым шляхам аўтара. Выстава працуе да 27 ліпеня, Запрашаем усіх жадаючых!


