Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прыгарніся да роднага

05.09.2018

1 верасня ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшла літаратурна-пазнавальная сустрэча для вучняў 7-9 класаў школ г.Валожына “Прыгарніся да роднага”. Мерапрыемства, падрыхтаванае ўдзельнікамі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” , якое суправаджалася мультыменыйнай прэзентацыяй, было прысвечана Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства. Вядучыя Алена Санюковіч і Юлія Фомкіна пазнаёмілі школьнікаў са сталіцамі свята Роднага Слова. А паколькі сёлета гэтае мерапрыемства праходзіла ў рамках Года малой радзімы, найбольшы акцэнт быў зроблены на літаратурна-адметныя мясціны Валожыншчыны. Узельнікі сустрэчы пазнаёміліся з імёнамі слынных землякоў – літаратараў, мастакоў і навукоўцаў, якія праславілі ў свой час і праслаўляюць сёння Валожынскі край. Аздобілі гэты расповяд песнямі “Спадчына” і “Гаворка беларуская” салісты РЦК Вера Лявіцкая і Аляксандр Шаўчэнка. Верш удзельніка “Руні” Уладзіміра Буракоўскага “Жыві, наша Слова” пранікнёна прачытаў вучань 10 класа СШ №2 г. Валожына Максім Яроміч, а Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун, Галіна Гражынская і таленавітая госця-зямлячка Лідзія Гардынец, якая зараз жыве ў Маладзечне, але большасць часу праводзіць на сваёй малой радзіме, са шчырымі віншаваннямі падаравалі школьнікам і настаўнікам свае вершы пра Роднае Слова і мову, пра любы бацькоўскі куток.