15 верасня на базе Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло літаратурнае свята да 210-годдзя з дня нараджэння слаўнага земляка В.І.Дуніна-Марцінкевіча “Ён тут жыў і тварыў”. Мерапрыемства, падрыхтаванае народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” Валожынскага РЦК сумесна з цэнтральнай раённай бібліятэкай, ладзілася ў рамках Года малой радзімы і Дня бібліятэк. Прысутныя не толькі прайшліся, з дапамогай вядучых, жыццёвымі і тварчымі сцежкамі Беларускага Дудара, але і ўбачылі ўрывак з яго фарса-вадэвіля “Залёты” ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі, паслухалі ўспаміны пра час вучобы ў Люцінскай школьцы Дуніна-Марцінкевіча пачынальніка беларускай прозы Ядвігіна Ш. (А.Лявіцкага), вершаваныя творы Вінцэнта Іванавіча ў выкананні ўдзельнікаў “Руні” і вершы Марыі Шакун, Зінаіды Гасціловіч, Валянціны Гіруць-Русакевіч, прысвечаныя Малой Люцінцы і яе слаўнаму гаспадару-творцу,
А таксама пазнаёміліся з выставай кніг яго і пра яго.


