1 кастрычніка супрацоўнікі Цэнтра народнай творчасці наведаліся з віншавальнай паштоўкай да людзей пажылога ўзросту, якія ў свой час актыўна ўдзельнічалі ў калектывах мастацкай самадзейнасці пры Ракаўскім ЦК. Падчас візіту гучалі ўдзячныя словы, віншаванні і пажаданні. Потым разам спявалі песні, музыку.


