Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пашыранае паседжанне клуба ветэранаў працы «Верас»

12.10.2018

10.10.2018г. на базе раённага цэнтра культуры прайшло пашыранае паседжанне клуба ветэранаў працы «Верас». Адкрылі паседжанне салісты раённага цэнтра культуры музычным віншаваннем жанчын клуба з Днём Маці. Цікава прашла сустрэча з членам саюза пісьменнікаў В.Гіруць-Русакевіч. Яна прачытала свае вершы пра маці, малую радзіму. Не засталіся раўнадушнымі да такой тэмы ўдзельнікі і госці клуба. У іх выкананні гучалі і песні, і вершы. За кубачкам гарбаты была магчымасць пагутарыць, падзяліцца думкамі, успомніць аб былым. Завяршылася паседжанне танцавальна –забаўляльнай праграмай з гульнямі, песнямі , танцамі, ў якіх усе прысутныя прымалі самы актыўны ўдзел.