24 кастрычніка ў выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” адбылася творчая сустрэча з аўтарам выставы вышыўкі гладдзю “Спадчына на ўсе часы” Марыяй Бітэль з вёскі Войштавічы. Прысутныя пазнаёміліся з экспазіцыяй выставы, з жыццёвым і творчым шляхам майстра.


